БГК ім. Мяшкова разгромна прайграў „Нанту”



Берасцейскі гандбольны клуб ім. Мяшкова ў першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў дома разгромна прайграў французскаму „Нанту”.

Гаспадары пляцоўкі адкрылі лік у гэтым матчы, але адказ гасцей не прымусіў сябе чакаць. Доўгі час гульня ішла на роўных. Аднак з-за двухразовага выдалення лінейнага Вячаслава Шумака пазіцыі БГК саслаблі. За пяць хвілін да заканчэння тайма „Нант” лідыраваў з перавагай у тры мячы. Перад перапынкам „мяшкоўцы” змаглі скараціць разрыў – 14:16 на карысць французскага клуба.

У другой палове сустрэчы гульня ў чэмпіёнаў Беларусі не атрымалася. Берасцейцы сутыкнуліся са складанасцямі ў атацы. У выніку гэтую гульню „Нант” выйграў з лікам 24:32.

Паядынак у адказ 1/8 фіналу каманды правядуць 1 красавіка ў французскім Нанце.

belta.by