БГК імя Мяшкова абыграў сербаў
Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова дамогся чарговай вікторыі ў міжнароднай SEHA-лізе. На сваёй пляцоўцы берасцейцы адолелі сербскі клуб “Вайводзіна” з гораду Нові-Сад – 34:22 (13:10). Найбольш выніковымі ў гаспадароў сталі славенец Сімон Разгор – 7 галоў, Дзяніс Рутэнка – 6, Дзмітрый Камышык – 4 мячы.
Зараз становішча лідараў SEHA-лігі такое: „Веспрэм” (Венгрыя) – 18 ачкоў (6 матчаў), „Вардар” (Македонія) – 15 (6), „Татран” (Славаччына) – 12 (6), БГК – 12 (5).
Наступны матч у гэтым турніры БГК правядзе 5 лістапада ў гасцях у „Веспрэма”.
Беларускае Радыё Рацыя