БГК імя Мяшкова адолеў лідара групы Лігі чэмпіёнаў
У чарговым матчы гандбольнай Лігі чэмпіёнаў на сваёй пляцоўцы Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова перамог лідара групы – македонскі „Вардар” – 30:26 (15:13). Найбольш выніковымі ў складзе беларускай каманды сталі латыш Дайніс Крыштопанс і ўкраінец Уладзіслаў Астравушка – па 8 закінутых мячоў. 7 галоў на рахунку Арцёма Кулака, па тры разы вызначыліся ў атацы Дзяніс Рутэнка і Андрэй Яшчанка. Выдатна таксама на браме праявіў сябе галкіпер БГК Іван Пешыч.
Становішча ў групе „В” цяпер такое: „Вардар” (Македонія) – 18 ачкоў, „Райн Левэн” (Нямеччына) – 17, „Віве” (Польшча) – 16, „Пік” (Венгрыя) – 15, БГК імя Мяшкова (Беларусь) – 14, „Цэле” (Славенія) – 9, „Заграб” (Харватыя) – 7, „Крысціянстад” (Данія) – 6. Усе каманды, апрача польскай і дацкай, якія маюць матч у запасе, правялі па 13 гульняў.
БГК засталося згуляць у адборавым турніры адзін выяздны матч – 11 сакавіка ў польскім горадзе Кельцэ.
Беларускае Радыё Рацыя