БГК імя Мяшкова павіншаваў заўзятараў па-беларуску
Беларускі гандбольны клуб імя Мяшкова з Берасця запісаў відэавіншаванне з Новым годам і Калядамі. Спартоўцы звярнуліся да заўзятараў па-беларуску. Як адзначае „Прессбол”, моўны бар’ер не збянтэжыў нават легіянераў клуба – Растко Стойкавіча і Любо Вукіча.
Раней беларускамоўнае віншаванне для заўзятараў апублікаваў футбольны клуб „Іслач”. Футбалісты разам з групай AMAROKA знялі музычны відэакліп.
Фота: скрыншот з Ютуб
