БГК імя Мяшкова перамог „Вардар” у SEHA-лізе
БГК імя Мяшкова перайграў македонскі „Вардар” ў гасцявым матчы SEHA-лігі – 28:27.
Берасцейцы набралі 15 ачкоў і зраўняліся з лідарамі турніру „Заграбам” і „Вардарам”. Але ў каманды са сталіцы Харватыі гульня ў запасе.
