БГК імя Мяшкова ўпершыню выйграў у Лізе чэмпіёнаў
Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова дамогся сваёй першай вікторыі у Лізе чэмпіёнаў. На сваёй пляцоўцы берасцейцы перамаглі добра ім знаёмы македонскі “Металург” са Скоп’е – 28:24. Найбольш выніковым у складзе беларускага клуба стаў Дзмітрый Нікуленкаў – 5 галоў.
Напомнім, што ў першым туры берасцейцы на выездзе разгромна саступілі іспанскаму “Лаграньё”. Турнірнае становішча ў групе “А” цяпер такое: “Кіль” (Германія) – 2 (2 гульні), “Заграб” (Харватыя) – 2 (1), “Лаграньё” (Іспанія) – 2 (2), ПСЖ (Францыя) – 2 (1), БГК імя Мяшкова (Беларусь) – 2 (2), “Металург” (Македонія) – 0 (2).
Беларускае Радыё Рацыя