БГК перамог харвацкі “Нексе” ў SEHA-лізе



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова 11 лютага ў рамках SEHA-лігі перамог на выездзе харвацкі “Нексе” з лікам 31:28. Пасля 14 гульняў “мяшкоўцы” з 30 ачкамі займаюць 4-ты радок турнірнай табліцы. У турніры выступаюць дзесяць камандаў з сямі краін, а галоўны прыз у рамках “Фіналу чатырох” разыграе квартэт найлепшых клубаў, піша „Еўрарадыё„.

У гэтым месяцы БГК правядзе яшчэ тры матчы — усе яны будуць гасцявымі. 12 лютага берасцейцы сустрэнуцца з баснійскім “Борацам”, 21 лютага — з сербскім “Спартаком”, а 28 лютага ў рамках плэй-оф Лігі чэмпіёнаў клуб згуляюць з дацкім “Ск’ернам”.