БГК прайграў „Віве” ў Лізе чэмпіёнаў



БГК імя Мяшкова ў першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў на сваёй пляцоўцы саступіў польскаму клубу „Віве” – 28:32.

Рыхтуемся да кожнай гульні сур’ёзна. Спрабуем знайсці проціяддзе супраць яркіх гульцоў. Каманда з Кельцаў – адна з лепшых па падборы выканаўцаў. У другім тайме нам абсалютна не дапамаглі брамнікі. А выйграваць у такіх каманд без брамнікаў немагчыма. Мы не забілі два пенальці – нам забілі сем. У 100% сітуацыях мы не закінулі шэсць мячоў. Нам закінулі амаль усё. Супраць дасведчаных каманд трэба рэалізоўваць моманты. Ці ёсць у нас шанцы ў гасцях? Вядома. Калі мы не прапусцім у другім тайме 20 мячоў, як сёння, то шанцы будуць„, – пракаментаваў паразу ў першым матчы 1/8 фіналу галоўны трэнер берасцейцаў Сяргей Бябешка