БГК у фінале SEHA-лігі



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова выйшаў у фінал SEHA-лігі. У паўфінальным спаборы беларуская каманда ўпэўнена адолела македонскі „Вардар” – 32:27 (16:11). Найбольш выніковымі ў складзе БГК сталі Растка Стойкавіч – 9 галоў, Янка Божавіч і Сяргей Шыловіч – па 5.

Тым самым берасцейцы паўтарылі сваё мінулагодняе дасягненне. У фінале інтэрнацыянальнага турніру БГК сустрэнецца з пераможцам пары „Веспром” (Венгрыя) – „Заграб” (Харватыя). Вырашальны паядынак пройдзе ў нядзелю 29 сакавіка.

Беларускае Рады Рацыя