БГК ўзняўся на трэцяе месца ў SEHA-лізе
Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ў чарговым туры SEHA-лігі на выездзе разграміў баснійскі „Борац” – 42:34.
Вікторыя над „Борацам” дазволіла берасцейскім гандбалістам падняцца на трэці радок у турнірнай табліцы SEHA-лігі. Зараз у актыве БГК 33 ачкі. У македонскага „Вардара”, які ідзе першым, на рахунку 40 балаў, у вугорскага „Веспрэма” – 37.
Да заканчэння асноўнага раўнду турніру берасцейцам застаецца згуляць яшчэ тры гульні: 21 лютага на выездзе з сербскай „Субоціцай„, 8 сакавіка ў гасцях у харвацкага „Заграба„, 12 сакавіка ў Берасці матч супраць македонскага „Вардара„.