БГК выйграў Кубак Беларусі
Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова другі раз запар стаў пераможцам розыгрышу Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд. У вырашальным паядынку за ганаровы трафей, які праходзіў на пляцоўцы берасцейскага спарткомплексу „Вікторыя”, гаспадары ў першым тайме сустрэлі ўпарты супраціў з боку менскага СКА. Да перапынку сапернікі ішлі практычна ўровень, і першая палова завяршылася з мінімальнай перавагай берасцейцаў – 17:16. Пасля аднаўлення сустрэчы гульня ішла дакладна па тым жа сцэнары да апошняй хвіліны асноўнага часу, калі менчукі выйшлі наперад на 3 мячы – 29:26. Аднак каманда Жэлька Бабіча здолела дагнаць каманду Спартака Мірановіча, перавёўшы паядынак у авертайм. У дадатковы час сваё важкае слова сказаў галкіпер БГК Іван Пешыч, які адбіў два пенальці, і ў выніку берасцейцы вырвалі перамогу з лікам 32:31. У мінулыя гады Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова сем разоў станавіўся ўладальнікам Кубка Беларусі. Цяперашнія фіналісты вядуць змаганне і за золата нацыянальнага чэмпіянату.
Беларускае Радыё Рацыя
фота pressball.by