БГК заваяваў ачко ў Лізе чэмпіёнаў



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ў чарговым матчы Лігі чэмпіёнаў прымаў іспанскую каманду „Лаграньё”. Баявая сустрэча завяршылася нічыйным зыходам – 33:33 (15:18). Цягам гульні назіраліся класічныя „арэлі”, кожны з клубаў мог як выйграць, так і прайграць.  Мяшкоўцы не рэалізавалі 2 сямімятровыя, ня вельмі ўдала дзеілі і галкіперы БГК. Лепшым у складзе беларускай каманды быў Дзяніс Рутэнка, які закінуў 8 галоў.

Турнірнае становішча ў групе „А” зараз наступнае: „Кіль” – 12 ачкоў (7 гульняў), ПСЖ -8 (6), „Лаграньё” – 7 (7), „Заграб” – 6 (7), БГК – 5 (7) , „Металург” – 2 (6). У наступны раўнд выйдуць 4 мацнейшыя клубы.

Беларускае Радыё Рацыя