Бітва за футбольнае золата Беларусі абвастраецца



У цэнтральным матчы 25 тура футбольнага першынства Беларусі менскае „Дынама” на полі Салігорску адолела лідара чэмпіянату  „Шахцёр” з мінімальным лікам 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы забіў сербскі легіянер Ураш Нікаліч на 45-й хвіліне. Такім чынам бела-блакітныя ўшчыльную падцягнуліся да „Шахцёра”.

У выніку таго, што БАТЭ пазбавілі трох ачкоў, здабытых пры разгроме „Слуцку” (замест 6:0 тэхнічная параза 0:3 за заяўленага незаконна брамніка Сяргея Верамко – відавочнае бюракратычнае глупства, паколькі галкіпер нават не выходзіў на поле!) трыо лідараў зараз выглядае так: 1. Шахцёр” – 56 ачкоў, 2. „Дынама” (Менск) – 55, 3. БАТЭ – 51 (і на гульню менш).

У гэтым жа туры гарадзенскі „Нёман” на сваім полі перамог 2:1 „Гарадзею”, набраў 40 ачкоў і ўзняўся на 5-е месца. Нёманцы пасля галоў Паўла Савіцкага і Андрэя Якімава вялі 2:0, але потым Боян Дубаіч адыграў адзін гол і канцоўка была дастаткова нервовай.

ФК „Іслач” і менскія „Крумкачы” у суботу разышліся мірам – 1:1.

Беларускае Радыё Рацыя