Біятлон: бронза Дар’і Юркевіч
Беларуска Дар’я Юркевіч заваявала бронзу ў індывідуальнай гонцы на 15 км на першым этапе Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе.
Трапіць у прызавую тройку 28-гадовая беларуска змагла дзякуючы выдатнай стральбе.
Першае месца заняла немка Лаура Дальмайер, другой фінішавала Анаіс Бескон з Францыі.
Беларускае Радыё Рацыя
