Блатэр пакідае пасаду прэзідэнта ФІФА
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Ёзэф Блатэр заявіў, што вырашыў пакінуць сваю пасаду ў сувязі з карупцыйным скандалам, які разгарэўся вакол арганізацыі.
Паводле Блатэра, яго пераемніка выберуць на спецыяльным кангрэсе. Да гэтага часу ён працягне выконваць абавязкі кіраўніка арганізацыі. На мінулым тыдні Блатэр выйграў чарговыя выбары прэзідэнта арганізацыі. Яго адзіны канкурэнт — іярданскі прынц Алі — зняў сваю кандыдатуру пасля таго, як прайграў у першым туры з разгромным лікам.
Выбары праводзіліся на фоне найбуйнейшага карупцыйнага скандалу ў гісторыі ФІФА. Па падазрэнні ў атрыманні хабараў затрыманыя дзевяць чыноўнікаў арганізацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота eurofootball.ru і kp.ru