Бразілія – першы фіналіст Кубка Амерыкі
У бразільскім Белу-Арызонце адбыўся першы матч паўфіналу Кубка Амерыкі паміж зборнымі Бразіліі і Аргенціны – 2: 0 на карысць бразільцаў. У паядынку вызначыліся толькі гульцы англійскай прэм’ер-лігі. Першы гол быў забіты на 19-й хвіліне Габрыэлем Жэзусам з «Манчэстар Сіці» з перадачы Раберта Фірмана, які выступае за «Ліверпуль». Сам жа Фірміна аформіў перамогу сваёй каманды на 71-й хвіліне, на гэты раз Жэсус выступіў у якасці асістэнта. Лідэр каманды Аргентыны Ліянэль Месі двойчы быў блізкі да забітага мяча, трапіўшы ў каркас брамы гаспадароў. Абыграўшы Аргенціну, нацыянальная каманда Бразіліі выйшла ў фінал турніру ўпершыню за 12 гадоў. У фінале пентакампеоны сустрэнуцца з пераможцам матчу Чылі – Перу, які адбудзецца заўтра ноччу. «Альбісэлестэ» працягнулі сваю антырэкордную серыю без тытулаў да 26 гадоў.
Фамейе можа пакінуць «Дынама» Берасце
Па інфармацыі «Прессбола», форвард Джоэл Фамейе блізкі да расстання з берасцейскім «Дынама». Ганскі нападнік заняты пошукам варыянтаў працаўладкавання і ў бліжэйшы час, хутчэй за ўсё, пакіне Берасце. Гэтую інфармацыю пацвердзіў галоўны трэнер Марцэл Лічка. У гэтым сезоне на рахунку Фамейе 5 галоў і 3 асісты ў 10 матчах чэмпіянату Беларусі.
Сербскі нападнік перайшоў у сталічнае «Дынама»
Сербскі паўабаронца Аляксандар Пеёвіч стаў гульцом менскага „Дынама”. Першы прафесійны клуб – «Слабада» з Ужыцэ. Менавіта за гэтую каманду паўабаронца правёў больш за ўсё гульняў за сваю кар’еру – 114. Таксама выступаў за белградскі ОФК і яшчэ адзін клуб сербскай суперлігі – „Младасць”, колеры якой ён абараняў на працягу практычна трох гадоў. „109 матчаў і 22 + 9 па сістэме гол + пас, такая статыстыка нападніка. У мінулым сезоне Пеёвіч заняў шостае месца ў спісе лепшых бамбардзіраў сербскага чэмпіянату.
Рудзік будзе выступаць за «Гарадзею»
Cклад „Гарадзеі” папоўніў 32-гадовы паўабаронца Філіп Рудзік, які правёў пачатак сезона ў гарадзенскім „Нёмане”. Рудзік з’яўляецца ўладальнікам Кубка Беларусі, двухразовым чэмпіёнам Беларусі і ўладальнікам Суперкубка Беларусі. Кантракт з гульцом разлічаны да канца сезона, выступаць у складзе «цукравікоў» ён будзе пад 87 нумарам. „Гарадзея” стала дзясятым клубам у кар’еры футбаліста.
Макаранка ўдарам нагі з развароту адкрыў корак бутэлькі
Баец беларускай каманды ACADEMY MMA Віктар Макаранка паўтарыў трук чэмпіёна UFC у паўлёгкай вазе Макса Холоуэя. Калі хто не бачыў, 27-гадовы амерыканец напярэдадні апублікаваў у сваім Instagram відэа, паказаўшы, як адкрывае бутэльку ўдарам нагі з развароту. Неўзабаве трук паўтарыў беларус Віктар Макаранка. Праўда, у Холоуэя корак застаўся на месцы, піша „Камсамольская праўда”.
Макаранка – чэмпіён галоўнага беларускага прамоўшэну ў ММА New Fighting Generation, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па панкратыёну.
Беларускае Радыё Рацыя