Брэйк-данс уключылі ў праграму юнацкіх Алімпійскіх гульняў
Брэйк-данс уключылі ў праграму юнацкіх Алімпійскіх гульняў, што ў 2018 годзе пройдуць у Аргенціне. 22 кастрычніка ў Эсэне пройдзе другі адборавы тур на юнацкую Алімпіяду. У ім паўдзельнічаюць і беларусы: 2 танцоры з Менску, 2 з Гародні і 1 з Воршы.
Напярэдадні ад’езду ў Эсэн адзін з танцораў брэйк-дансу, аршанец Аляксандр Ермалаеў, распавёў, якім чынам можна будзе трапіць у Буэнас-Айрэс.
– Тры этапы. Першы – гэта кваліфікацыйны адбор у інтэрнэце. На сайце трэба было размясціць сваё 45-секунднае відэа. У ім трэба было паказаць усё сваё майстэрства. А суддзі ацэньвалі і адбіралі па пяць чалавек ад кожнай краіны. Другі этап будзе праходзіць 22 кастрычніка ў Германіі ў горадзе Эсэн. І трэці этап будзе праходзіць у Японіі – у Токіо. І калі мы пройдзем гэты этап, трапім на Алімпійскія гульні ў Аргенціне.
Кваліфікацыйны тур, у якім спалучаныя Еўропа і Афрыка, пройдзе 22-га кастрычніка ў нямецкім Эсэне.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя