Бронза беларусак-пяціборак
На чэмпіянаце свету-2014 па сучасным пяцібор’і, які праходзіць у Варшаве, адбыўся розыгрыш двух камплектаў узнагарод – у жаночых асабістых спаборніцтвах, а таксама сярод каманд. Прадстаўніцы Беларусі выйгралі бронзу каманднага турніру. Зборная Беларусі у складзе якой выступалі Кацярына Арол, Таццяна Елізарава, Настасся Пракапенка сярод каманд набрала трэцюю суму – 4030 ачкоў. Ўзнагароды вышэйшай пробы дасталіся зборнай Кітая. Пасля кваліфікацыйнага этапу айчынная зборная была на 4-й пазіцыі. Медаль, заваяваная жаночай камандай, стала трэцяй у беларускіх майстроў сучаснага пяцібор’я на сёлетнім чэмпіянаце свету. У першыя дні спаборніцтваў яны сталі срэбранымі прызёрамі ў жаночай і мужчынскай эстафетах.
Беларускае Радыё Рацыя