Бронза Надзеі Скардзіны
Прадстаўніца Беларусі Надзея Скардзіна ўпершыню ў бягучым сезоне стала прызёркай этапу біятлоннага Кубку свету. У славенскім горадзе Паклюка ў мас-старце яна была абсалютна дакладнай на ўсіх чатырох стралковых рубяжах і фінішавала трэцяй. Пераможцай стала фінка Кайса Мякярайнен, якая двойчы не трапіла ў мішэнь, але была надзвычай хуткай. Фінская біятланістка ўмацавала свае паіцыі ў змаганні за Вялікі крышталёвы глобус. Сярэбранай прызёркай мас-старту стала францужанка Аніс Бяскон.
Няўдала склалася гонка для іншай беларускі Дар’і Домрачавай, якая напамылялася ў стральбе, а пасля зышла з дыстанцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
