BSSF здзіўлены «цёплай сустрэчай» Рэнэ Фазеля і Лукашэнкі



Беларускі фонд спартовай салідарнасці (BSSF) здзіўлены «цёплай сустрэчай» прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазеля і Аляксандра Лукашэнкі.

«Ветлівасць і цеплыня, з якімі спадары Фазель і Лукашэнка вялі перамовы, стваралі ўражанне, што сустрэча праходзіць зусім не ў краіне, дзе за апошнія месяцы больш за 30 тысяч чалавек пабывалі ў турмах і дзе да гэтага часу каля 170 палітычных зняволеных знаходзяцца за кратамі», — гаворыцца ў адмысловым звароце арганізацыі. У гэтым звязку Беларускі фонд спартовай салідарнасці заклікаў кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі хакею «паважаць беларускі народ і тыя пакуты, якія перажылі людзі ад рэжыму Лукашэнкі».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА