“Будаўнік” выбіў “Губернію”
Менскі „Будаўнік” прабіўся ў васьмёрку наймацнейшых каманд еўрапейскага Кубка выкліку па валейболе. Пяціразовыя чэмпіёны Беларусі саступілі ў пяці партыях ў паўторным матчы ніжагародскай „Губерніі” з Расеі – 2:3, але змогуць працягнуць змаганне за ганаровы трафей ў сакавіку. Тыднем раней мінчане ўпэўнена перамаглі на „Чыжоўцы-Арэне” – 3:1. Згодна з рэгламентам правядзення турніру, яны за кошт лепшых дадатковых паказчыкаў, нягледзячы на паразу ў Ніжнім Ноўгарадзе, выйшлі ў чвэрцьфінал, дзе супернікамі беларускіх валейбалістаў стануць гульцы турэцкага клуба „Мілі П’янга” з Анкары.
Беларускае Радыё Рацыя