Былы гулец “Дынама-Брэст” які не забіў ніводнага мячу за клуб паквапіўся на грошы каманды



Палата па вырашэнні спрэчак ФІФА задаволіла пазоў колішняга абаронцы берасцейскага “Дынама” Яўгена Хачарыдзі да клуба. Пра гэта паведамляе адвакацкае бюро ISKOR, якое прадстаўляла інтарэсы ўкраінскага легіянера на працягу ўсяго працэса.

„У пачатку 2021 года вядомы Ўкраінскі абаронца Яўген Хачарыдзя ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт з футбольным клубам „Дынама-Брэст” за павышэнне клубам кантрактных абавязкаў. Далей з боку футбаліста рушыў услед пазоў аб выплаце кампенсацый, якія неўзабаве быў задаволены ФІФА. Паводле адвакацкага бюро дзяржаўны футбольны клуб „Дынама-Брэст” цяпер павінен кампенсаваць Яўгену шкоду”.

У выпадку адмовы “Дынама” плаціць былому гульцу, справа можа дайсці да Спартыўнага арбітражнага суда. Яўген Хачарыдзі прыйшоў у “Дынама” яшчэ ў бытнасць валодання клубам прадпрымальнікам Аляксандрам Зайцавым:

„Ад сябе хачу сказаць, што будзем максімальна выкладвацца, радаваць балельшчыкаў. Мы для іх гуляем, так што хай прыходзяць нас падтрымліваць”.

Што праўда ў 21 матчы за клуб, Яўген Хачарыдзі так і не здолеў забіць ніводнага мячу і пасля змены ўладальніка “Дынама” неўзабаве пакінуў каманду.

Беларускае Радыё Рацыя