Чаму беларусы праваліліся на першынстве ў Рызе?
Палітык і спартовы заўзятар Павел Знавец прааналізаваў правальнае выступленне хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Рызе і непрадказальнае першынство.
Нагадаем, што беларусы на гэтым першынстве атрымалі адну перамогу ў сямі матчах і занялі апошняе месца ў сваёй групе і перадапошняе сярод усіх каманд.
Прапіску ў эліце зборная Беларусі захавала толькі дзякуючы таму, што з-за пандэміі не праводзіліся чэмпіянаты свету ў ніжэйшых дывізіёнах.
Галоўны трэнер Міхаіл Захараў, які ў апошнія дні атрымаў шмат крытыкі ў свой адрас, падаў прашэнне аб адстаўцы, і ўчора яна была прынятая.
Павел Знавец: Увесь чэмпіянат быў абсалютна непрадказальны. Тая ж зборная Канады, якая стала чэмпіёнам свету, прайграла ў сваёй групе чатыры матчы і ледзь патрапіла ў плэй-оф. Традыцыйна элітная каманда Швецыі наогул адправілася дадому раней часу. І ўвогуле, вынікі многіх матчаў былі такія непрадказальныя, што букмекеры заходзіліся ў экстазе.
Мяркую, што на такую сітуацыю ў значнай ступені паўплываў каронавірус. Былі перапынкі ў чэмпіянатах і лігах, некаторыя гульцы перахварэлі, а многія наогул адмовіліся ехаць на першынство свету ў Рыгу, каб не рызыкаваць здароўем. Таму гэты фактар падраўняў усе каманды.
Адным словам, многія зоркі на чэмпіянат не прыехалі, а ў другога эшалона хакеістаў з’явіўся цудоўны шанец праявіць сябе. Таму і бачылі, як каманды з меншым рэйтынгам перамагалі грандаў.
РР: Беларусы сябе наогул не паказалі на гэтым турніры…
Павел Знавец: Як кажуць, рыба гніе з галавы, таму нагоды для такога правала трэба шукаць не ў настроях і майстэрстве хакеістаў, а ў кіраўніцтве. Усё ідзе адтуль…
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Наша Ніва