Чарговая вікторыя „Дынама”
Менскае хакейнае „Дынама” дамаглося чарговай перамогі ў турніры Кантынентальнай Хакейнай Лігі. На сваёй пляцоўцы „зубры” адолелі ў серыі булітаў братыслаўскі „Слован”. Асноўны і дадатковы час скончыліся з лікам 2:2. Цягам гульні ў бела-блакітных закінутымі шайбамі вызначыліся Шарль Лінгле і Раян Веске. А вырашальны буліт элегантна выканаў Андрэй Сцяпанаў. У выніку 3:2 на карысць „Дынама”.
Маючы 76 ачкоў, менскае „Дынама” упэўнена трымае 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ і набліжаецца да плэй-оф.
Беларускае Радыё Рацыя
