Чарговы поспех Аліны Талай
Беларуская спартоўка Аліна Талай заваявала чарговую ўзнагароду сёлетняга зімовага сезону. У Швецыі на турніры Malmo Games яна стала сярэбранай прызёркай на дыстанцыі 60 м з бар’ерамі. Аліна Талай была другой у бегу на 60 м з бар’ерамі з вынікам 7,93 секунд. Перамагла ў фінальным забегу амерыканка Шэрыка Нэлвіс, якая была хутчэй беларускі на адну дзесятую секунды і яшчэ больш ўмацавала свой статус лідара сезона ў свеце.
Беларускае Радыё Рацыя
