Чарговы тытул Сяргея Рутэнкі
Гандбольны чэмпіён Іспаніі „Барселона” другі сезон запар выйграла ў Катары турнір „SuperGlobal”, які пазіцыянуецца як клубны чэмпіянат свету і збірае сама моцныя каманды усіх кантынентаў. У фінале каталонцы адолелі катарскі „Аль-Садам” – 34:26. 5 мячоў у складзе пераможцаў закінуў беларус Сяргей Рутэнка.
Цікава, што ў фінал ня здолеў выйсці пераможца апошняй Лігі чэмпіёнаў нямецкі «Фленсбург», які нечакана саступіў у паўфінале гаспадарам пляцоўкі – 26:27.
Беларускае Радыё Рацыя
