Чарговыя допінгавыя дыскваліфікацыі ў беларускім спорце
Чатыры беларускія атлеты дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў, і адзін трэнер – за іх прызначэнне. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва.
Дысцыплінарнай антыдопінгавай камісіяй вынесена рашэнне аб дыскваліфікацыі тэрмінам на чатыры гады ў дачыненні да трэнера Сяргея Вішняка (цяжкая атлетыка), тэрмінам на два гады ў дачыненні да спартовак Настассі Станкевіч (плаванне) і Аляксандры Міранковай (цяжкая атлетыка), тэрмінам на адзін год у дачыненні да спартоўца Арцёма Данільчыка (цяжкая атлетыка) і спартоўкі Аліны Шчапанавай (цяжкая атлетыка).
Як растлумачылі ў НАДА, Сяргей Вішняк дыскваліфікаваны за прызначэнне спартоўцам у спаборніцкі перыяд забароненай субстанцыі. У спартоўцаў ануляваныя вынікі, дасягнутыя імі з красавіка. У допінг-спробе Анастасіі Станкевіч знойдзены мельдоній. Па рашэнні камісіі ануляваныя вынікі, дасягнутыя спартоўкай са студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя