Чарговыя поспехі беларусак на „Індыян-Уэлсе”



Беларускія тэнісісткі працягваюць паспяхова выступаць на турніры ў каліфарнійскім Індыян-Уэлсе. Першай з нашых у 1/16-й фінала выйшла Арына Сабаленка (63-я ракетка планеты), якая на гэтай стадыі сустрэнецца з чэшкай Маркетай Вондрушавай (54-ы нумар ВТА). У папярэднім крузе Сабаленка перамагла дасведчаную расейку Святлану Кузняцову (18-ы нумар) – 6:4, 6:3.

Пазней у трэці круг упэўнена праследавала Аляксандра Сасновіч (49-я ракетка свету). У паядынку з больш рэйтынгавай эстонкай Анэт Контавэйт (28-ы нумар), яна не пакнула шанцаў суперніцы ў двух сетах – 6:2, 6:4. Далей Сасновіч пазмагаецца з другой ракеткай свету Каралін Вазняцкі з Даніі.

Мае шанцы працягнуць змаганне ў адзіночным турніры і Вікторыя Азаранка. Яе сустрэча з амерыканкай Слоан Стывенс перанесена на пазней з-за дажджу. Акрамя гэтага Азаранка разам з Сасновіч працягнуць выступаць у парным спаборы.

Беларускае Радыё Рацыя