Чатыры беларускія біятланісткі выступяць у спрынце на Алімпіядзе ў Пхёнчхане
Вызначаны склад беларускіх біятланістак, якія прымуць удзел у спрынтарскай гонцы на 7,5 км на ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Адпаведная інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала „Беларусь 1”.
Удзельніцамі першай біятлоннай гонкі Алімпіяды стануць Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Надзея Пісарава.
Спаборніцтвы адбудуцца 10 лютага і пачнуцца ў 14.15 па мінскім часе. Як адзначыў старшы трэнер зборнай Беларусі па біятлоне Юрый Альберс, працэс акліматызацыі каманды ў Пхёнчхане праходзіць нармальна.
Зімовая Алімпіяда стартуе 9 лютага і прадоўжыцца да 25 лютага.
