Чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе ў Берасці
Удзел у адкрытым чэмпіянаце Беларусі па плаванні на кароткай вадзе (у 25-метровым басейне), які пройдзе 17-19 студзеня ў Берасцейскім палацы водных відаў спорту, прымуць больш за 300 спартсменаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання (БФП).
На дарожках Берасцейскага палаца водных відаў спорту выступяць прадстаўнікі зборнай Беларусі. Таксама ў маючых адбыцца спаборніцтвах прымуць удзел спартсмены з Расеі і Украіны.
Як адзначылі ў БФП, для беларускіх спартсменаў нацыянальны чэмпіянат – галоўны адборачны старт на еўрапейскі форум у Глазга (Вялікабрытанія), які пройдзе 4-8 снежня 2019 года.
Таксама ў рамках спаборніцтваў прафесар, доктар біялагічных навук, дзеючы член (акадэмік) Расейскай акадэміі прыродазнаўчых навук Сяргей Калмагораў 18 студзеня правядзе лекцыю для беларускіх трэнераў на тэму „Тэхналогія планавання і кантролю трэніроўкі ў вялікім трэніровачным цыкле”.