Чэмпіянат Еўропы па футболе 2024 года пройдзе ў Германіі



Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2024 годзе пройдзе ў Германіі. Іншым прэтэндэнтам на правядзенне топ-турніру была Турцыя, але яна прайграла галасаванне на выканкаме УЕФА.

Матчы кантынентальнага форуму пройдуць у дзесяці гарадах: Берліне, Мюнхене, Дортмундзе, Гельзенкірхене, Штутгарце, Гамбургу, Дзюсельдорфе, Кёльне, Лейпцыгу і Франкфурце.

pressball.by