Чэмпіянат свету па хакеі пад БЧБ-сцягам



У сталіцы Латвіі Рызе цяпер праходзіць чэмпіянат свету па хакеі. У цэнтры горада ўстаноўлены сцягі краін-удзельніц. Мэр Рыгі Марціньш Стакіс разам з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарам Рынкевічам замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы з Пагоняй, піша tutby_official.

„Сярод сцягоў чэмпіянату па хакеі мы падымаем сцяг свабоднай Беларусі! Гэты сцяг мне даверылі палітычныя ўцекачы з Беларусі. Сцяг, які сімвалізуе рэжым, які ажыццяўляе дзяржаўны тэрарызм, недарэчны ў гарадскім асяроддзі Рыгі — таму мы яго знялі!” — напісаў мэр Рыгі ў сябе ў Twitter.