ЧС. Англія зноў не выйграла ў ЗША
25 лістапада на чэмпіянаце свету па футболе прайшоў другі тур у групе В. Першымі на поле выйшлі дружыны Уэльса і Ірана. У драматычнай канцоўцы іранцы ў даданы час вырвалі перамогу. Такому зыходу папярэднічала справядлівае выдаленне брамніка брытанцаў Хенэсі. У цэлым жа іранцы глядзеліся больш пераканаўча і заваявалі заслужаныя 3 ачкі. Характэрна, што на апошніх першынствах іранцы забіваюць мячы менавіта ў канцоўках. Уэльс значна пагоршыў свае шанцы на выхад у плэй-оф – цяпер яму ў апошнім туры трэба перамагаць Англію, што падаецца маларэальным для каманды, якая не знаходзіць патрэбных якасцяў. Англія ж нават у разе паразы хутчэй за ўсё пойдзе далей.
Уэльс – Іран – 0:2 (Рухбех Чэшмі, 90+8, Рамін Рэзаэян, 90+11)

Англія трэці раз сустракалася на мундыялях і зноў не змагла выйграць. У 1950 годзе сенсацыйна перамаглі амерыканцы 1:0 (матч увайшоў у гісторыю як „Цуда на траве”), а другі раз была нічыя 1:1. Зараз жа фінальны свісток каларытнага венесуэльскага суддзі зафіксаваў нулі на табло. Гэтае ачко практычна нічога не дало амерыканцам, якім у апошнім туры пазарэз трэба перамагаць іранскую каманду. Гэта будзе праблематычна, паколькі пры выдатных фізічных кандыцыях „зорна-паласатыя” апошнім часам вельмі мала забіваюць.
Англія – ЗША – 0:0
Становішча ў групе B пасля двух тураў: 1. Англія – 4 ачкі, 2. Іран – 3, 3. ЗША – 2, 4. Уэльс – 1.
29 лістапада. Уэльс-Англія, Іран-ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя
