ЧС па хакеі: чвэрцьфіналы блізка



На чэмпіянаце свету па хакеі пасля ганебнай паразы ад расейскай каманды з лікам 0:7 беларуская зборная ў групе „В” ідзе на чацьвёртым месцы і ўсё ж рэальна прэтэндуе на выхад у плэй-оф. Наперадзе тры дружыны – ЗША, Расеі і іФінляндыі – у іх па 12 ачкоў, у Беларусі – 10. Да выхаду ў чвэрцьфінал таксама імкнецца Славаччына, у якой 7 пунктаў. А вось Нарвегія такія шанцы страціла пасля ўчарашняй паразы ад Даніі – 1:4. У „вікінгаў”  засталося 6 ачкоў і адна гульня. У Даніі 4 ачкі, у Славеніі іх няма зусім.

Беларусі засталося згуляць з Фінляндыяй – 11 траўня і Нарвегіяй – 12 траўня.

Становішча спаборнікаў у групе „А” такое: 1. Канада – 15 ачкоў, 2. Швецыя – 13, 3. Чэхія – 10, 4. Швайцарыя – 9, 5. Германія – 6, далей Латвія – 4, Францыя і Аўстрыя – па 3.

Беларускае Радыё Рацыя