ЧС па цяжкай атлетыцы 2021 года пройдзе ў Ташкенце



Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы 2021 года пройдзе ў Ташкенце. Рашэнне прыняў Выканкам Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF) у Лазане. Спаборніцтвы лепшых цяжкаатлетаў намечаны на 7-17 снежня. У Ташкенце таксама пройдзе кангрэс Федэрацыі, на якім будзе абраны новы кіраўнік.

Арына Сабаленка не змагла прабіцца ў фінал US Open

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не здолела прабіцца ў фінал адкрытага чэмпіянату ЗША. У паўфінале другая ракетка свету сустракалася з канадка Лэйлай Фернандэс, у якой 73-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA, і саступіла ў трохсэтавым паядынку – 6:7 (3:7), 6:4, 4:6. У вырашальным матчы 19-гадовая канадская тэнісістка сустрэнецца з 18-гадовай брытанкай Эмай Радукану, якая прабілася ў асноўную сетку US Open праз кваліфікацыю. Гэта будзе першы буйны фінал з удзелам нясеяных гульцоў з моманту пачатку Адкрытай эры ў 1968 годзе.

Месі пабіў рэкорд Пеле

Аргентынскі футбаліст Ліянэль Месі стаў рэкардсменам па колькасці галоў, забітых у складзе зборнай, якая прадстаўляе адну з краін Паўднёвай Амерыкі. Аргентынцы ў рамках адборачнага турніру ЧС з лікам 3:0 перамаглі каманду Балівіі. Усе тры мячы забіў Месі. Цяпер на рахунку 34-гадовага аргентынца 79 галоў у 153 матчах за нацыянальную каманду, што з’яўляецца рэкордам. Месі пераўзышоў вынік Пеле, на рахунку якога 77 галоў за зборную Бразіліі.

Брыч падпісала кантракт з турэцкім «Элязыг Спор»

Баскетбалістка зборнай Беларусі Ганна Брыч будзе выступаць за турэцкі клуб «Элязыг Спор». У мінулым сезоне беларуска гуляла за расейскую «Казаночку». «Элязыг Спор» у канцы верасня будзе змагацца ў кваліфікацыі Еўракубка за шанец згуляць у рэгулярным чэмпіянаце топ-турніру.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: inform.kz