Данія выйшла ў паўфінал Еўра



Зборная Даніі перамагла на Еўра Чэхію 2:1 і другі раз у сваёй гісторыі выйшла ў паўфінал кантынентальнага чэмпіянату.

Матч у Баку прайшоў у душнай атмасферы. Гульцы абліваліся потам і шукалі перадышкі, каб папіць вады. У першым тайме Данія згуляла ў сваім стылі, камбінавала і выразна дамінавала на полі. Ужо на 5-й хвіліне хаўбек сканданававаў Томас Дэлэйні пасля падавання кутняга галавой даслаў мяч у брамку чэхаў. Праблема толькі ў тым, што корнера не павінна было быць увогуле! На 42-й хвіліне ў контратацы Каспер Дольберг забіў свой трэці мяч на турніры.

Пасля перапынку аднак гульня пайшла пад дыктоўку чэхаў. Вельмі хутка яны дамагліся поспеху – на 49-й хвіліне Патрык Шык аформіў свой 5-ы гол на Еўра і дагнаў Крышціяну Раналду. Чэхі далей працягвалі гнуць сваю лінію, а датчане дзеілі пераважна на контратаках. Ішло зацятае мужчынскае змаганне ў выніку якога двум чэхам рассеклі скуру на галаве. А іх абаронец Ондржэй Чэлюстка ўвогуле траўмаваўся і не здолеў дагуляць матч. Чэшская дружына змагалася да апошняга, заслужыла добрых слоў, але ўсё ж пакідае турнір.

Беларускае Радыё Рацыя