Дар’я Барысевіч стала бронзавай прызёркай на міжнародным турніры ў Турку
Па выніках міжнароднага турніру ў Турку, беларускія атлеты заваявалі два медалі. У бегу на 1500 метраў беларуска Дар’я Барысевіч заваявала трэцяе месца, паказаўшы найлепшы асабісты вынік у сезоне.
Дар’я таксама здолела адабрацца ў нацыянальную каманду для ўдзелу ў чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбудзецца ў верасні ў Досе.
У сектары для штурхання ядра ў Турку, беларуска Алёна Дубіцкая таксама заваявала бронзавую ўзнагароду.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелТА
