Дар’я Домрачава – пераможца масстарту



Дар’я Домрачава выграла гонку з масавым стартам на чарговым этапе Кубку свету па біятлоне, што праходзіць у нямецкім Рупольдынгу. На чатырох стралковых рубяжах яна тры разы ня трапіла ў мішэнь, але кампенсавала гэтыя лакальныя няўдачы хуткім бегам на лыжні.

Сярэбранай прызёркай стала немка Францыска Пройс, якая адстала ад ДД на 16,5 секунды. Бронзу заваявала чэшка Вероніка Віткава.

Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Надзея Скардзіна фінішавала 19-й, яна таксама тройчы схібіла пры стральбе. Лідарка агульнага заліку фінка Кайса Мякярайнен прыйшла на фініш сёмай. Розніца паміж ёй і Домрачавай у ачковым заліку скарацілася. У Домрачавай зараз роўна 500 балаў, Кайса мае 558.

Беларускае Радыё Рацыя