Дар’я Домрачава правяла першы збор са зборнай Кітая
Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дарʼя Домрачава завяршыла свой першы збор у Кітаі ў якасці трэнера мясцовай жаночай зборнай па біятлону. Месцам дыслакацыі калектыву стала Унутраная Манголія – аўтаномны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі. У верасні беларуска разам з мужам Оле-Эйнарам Бьёрндаленам заключылі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам КНР.
«СЭ»: Кантракт Буйніцкага правяраюць на прадмет адкатаў
Кантракт беларускага форварда «Металурга» Дзмітрыя Буйніцкага правяраецца на прадмет адкатаў. Пра гэта паведаміў журналіст «СЭ» Ігар Яронка. Акрамя кантракту Буйніцкага, пад падазрэннем знаходзяцца пагадненні Рыгора Дронава і Івана Верашчагіна. Журналіст таксама паведаміў, што «кагосьці правяралі на паліграфе». Летам беларускі нападнік падпісаў кантракт з «Магніткай» на 1,5 млн долараў. Хакеіст дагэтуль не дэбютаваў за клуб.
Менскае «Дынама» займае 2-е месца па колькасці прапушчаных шайбаў
Менскае «Дынама» займае 2-я месца па колькасці прапушчаных шайбаў (67). Больш «зуброў» прапускае толькі «Дынама» Рыга (76). Таксама каманда Вудкрафта зʼяўляецца другой горшай камандай лігі па гульні ў меншасці. Усяго менчукі гулялі ў сезоне 80 разоў у меншасці і прапусцілі 21 шайбу. Горшы паказчык у лізе толькі ў рыжскага «Дынама»: 90 раз каманда была ў меншасці і прапусціла 26 шайбаў. Менскае «Дынама» займае 11-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
Баскетбалісткі «Цмокi-Менск» прымуць «Ружамберак» у 3-м туры розыгрышу Еўракубка
Баскетбалісткі «Цмокi-Менск» правядуць трэці паядынак у розыгрышы Еўракубка. У 19.00 на пляцоўцы сталічнага Палаца спорту мянчанкі пачнуць сустрэчу 3-га тура спаборніцтваў у групе D са славацкім клубам «Ружамберак». На старце групавога этапу чэмпіёнкі Беларусі прайгралі на выездзе турэцкаму клубу «Хатай» – 71:79, а затым дома саступілі краснаярскаму «Енісею» з лікам 68:79. Славацкая каманда таксама пацярпела дзве паразы.
Вячаслаў Бохан выбыў на тры тыдні праз траўмы калена
Лінейны зборнай Беларусі і менскага СКА Вячаслаў Бохан прапусціць каля трох тыдняў з-за траўмы калена. 17 і 20 лістапада армейцы сыдуцца з нямецкім клубам «Райн Лэвен» у адборы Кубка ЕГФ.
Беларускае Радыё Рацыя