Дар’я Домрачава прыме рашэнне аб прадаўжэнні кар’еры ў бліжэйшы час
Дар’я Домрачава прыме рашэнне аб прадаўжэнні кар’еры ў бліжэйшы час.
Пра гэта расказаў муж спартсменкі Уле-Эйнар Б’ёрндален нарвежскім СМІ. Паводле яго слоў, агульная сітуацыя змянілася. „Мы павінны вырашыць, ці будзе Дар’я прадаўжаць выступаць. Яна вызначыцца ў бліжэйшыя некалькі тыдняў”, – расказаў Уле-Эйнар Б’ёрндален.
Як паведамлялася, партнёрка Домрачавай па камандзе Надзея Скардзіна прыняла рашэнне завяршыць кар’еру біятланісткі.
