Дар’я Домрачава стала жыхаркай Аўстрыі
Беларуская біятланістка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава афіцыйна стала жыхаркай аўстрыйскага Обертыліяха, паведамляе kleinezeitung.at.
Ва Усходні Тыроль яна пераехала ўслед за мужам — Оле-Эйнарам Б’ёрндаленам, які даўно з’яўляецца жыхаром Обертыліяха.
