Дар’я Домрачава ўсё бліжэй да атрымання Кубка свету
Дар’я Домрачава выйграла гонку пераследу ў Ханты-Мансійску. Кайса Мякярайнен была толькі чацвёртай.
Заўтра вырашыцца лёс Кубка свету. Беларуска пачала гонку трэцяй, маючы больш за 15 секунд адставання ад Мякярайнен, але ўжо пасля першага агнявога рубяжа была першай.
Пасля другога рубяжа беларуска ўжо адставала 30 секунд пасля аднаго промаху, а трэці агнявы рублеж фінка праваліла з двума промахамі. Домрачава была бездакорнай. На фінішы адрыў беларускі перавышаў 15 секунд.
Беларускае Радыё Рацыя