Дар’я Домрачава выйграла гонку ўпершыню пасля вяртання
Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава перамагла ў спрынце на другім этапе Кубка свету ў Хохфільцэне (Аўстрыя).
Дыстанцыю 7,5 км яна пераадолела за 22 хвіліны 40,2 секунды без штрафных кругоў. Яна на 22,1 секунды апярэдзіла Анастасію Кузьміну са Славакіі (0 1), якая заняла другое месца. Тройку наймацнейшых замкнула італьянка Даратэя Вірэр (30,6; 0 1).
Надзея Скардзіна заняла 26-е месца (1.38,6; 0 2), Ірына Крыўко — 35-е (1.56,1; 0 1), Дар’я Юркевіч — 83-е (3.22,7; 0 2), Надзея Пісарава — 87-е (3.44,3, 2 2) сярод 102 удзельніц.
У агульным заліку Кубка свету лідзіруюць францужанка Жусцтын Брэза (160 ачкоў), Дэніз Херман з Германіі (151) і нарвежка Сюневе Сулемдал (145). Скардзіна на 5-й пазіцыі (142), Домрачава — на 14-й (87), Крыўко — на 39-й (28), Пісарава — на 56-й (8), Юркевіч — на 59-й (5).
9 снежня ў Хохфільцэне пройдуць гонкі пераследу.