Дар’я Домрачава выйграла пасьют у Халменколене



На этапе біятлоннага Кубку свету Дар’я Домрачава выйграла гонку пераследу ў нарвежскім Халменколене. На дыстанцыю беларуска са старту пайшла другой, адразу пасля лідара агульнага заліку Анстасіі Кузьміной са Славаччыны.

Кузьміна была наперадзе большую частку дыстанцыі. На апошнюю стральбу, аднак, першай прыйшла немка Францыска Хільдэбранд. З апошняга стралковага рубяжа на дыстанцыю лідарамі разам пабеглі Кузьміна і Домрачава. Перад фінішам ДД здзейсніла спурт і ўпэўнена перамагла. Трэцяе месца заваявала амерыканка Сьюзан Данклі.

Паспяхова выступіла і іншая прадстаўніца Беларусі – Надзея Скардзіна адыграла шмат пазіцый і заняла высокае выніковае 12-е месца.

У агульным заліку Кузьміна засталася першай, на другой пазіцыі фінка Кайса Мякярайнен, Домрачава – трэцяя. У Скардзіны 18-ы радок сумарнай класіфікацыі.  Заключны этап Кубку свету пройдзе ў расейскай Цюмені.

Беларускае Радыё Рацыя