Дэйв Льюіс выклікаў у трэніровачны лагер зборнай Беларусі 28 хакеістаў



Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі 6 лютага пачалі трэніровачны збор на лёдзе „Менск-Арэны”.

Галоўны трэнер беларускай дружыны Дэйв Льюіс выклікаў у трэніровачны лагер 28 ігракоў: варатары – Аляксандр Асіпкоў (зборная U-20), Міхаіл Карнавухаў („Дынама”, Маладэчна), Максім Малюцін („Шахцёр”, Салігорск); абаронцы – Павел Варабей, Павел Казакевіч, Мікіта Міцкевіч, (усе – „Дынама”, Маладэчна), Раман Дастанка, Ілья Сушко (абодва – „Шахцёр”, Салігорск), Ягор Іваноў („Магілёў”), Мікіта Усціненка („Дынама”, Менск), Кірыл Чайка (зборная U-20); нападаючыя – Дзмітрый Амбражэйчык, Даніла Карабань, Станіслаў Лапачук, Артур Гаўрус (усе – „Дынама”, Менск), Яўген Астанкаў, Арцём Дзямкоў, Арцём Ляўша (усе – „Шахцёр”, Салігорск), Андрэй Бялевіч, Уладзімір Джыг, Аляксандр Кагалёў, Максім Парфеевец, Віктар Туркін (усе – „Юнацтва”, Менск), Павел Баярчук, Міхаіл Стэфановіч (абодва – „Нёман”, Гародня), Руслан Васільчук, Мікіта Феакцістаў (абодва – „Дынама”, Маладэчна), Ягор Шаранговіч (зборная U-20).

Да 9 лютага каманда будзе рыхтавацца ў Менску, а потым накіруецца ў Славакію. У Нітры беларусы правядуць два матчы: 10 лютага – з камандай Швейцарыі, 11 лютага – або з нацыянальнай дружынай Славакіі, або з алімпійскай зборнай Расеі.

belta.by