Дэйв Льюіс: вырасціць новае пакаленне



Пасля чэмпіянату свету ў Чэхіі галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Дэйв Льюіс падзяліўся з прэс-службай хакейнай федэрацыі ўражаннямі ад турніру, прааналізаваў выступ каманды і распавёў, у чым менавіта крыецца сакрэт поспеху не толькі беларускай каманды, але і любога іншага калектыву. – Лічу, што мы вельмі паспяхова выступілі на чэмпіянаце свету, што дазволіла камандзе заняць сёмае месца ў выніковай табліцы. Гэта стала своеасаблівай узнагародай за апошнія 6-8 тыдняў, падчас якіх хлопцы старанна працавалі і праводзілі па-сапраўднаму цяжкія трэніроўкі. Для таго, каб вывесці беларускі хакей на якасна новы ровень, неабходна вырасціць пакаленне, якое будзе па-сапраўднаму любіць гэтую гульню, даваць ім як мага больш магчымасцяў праявіць сябе на лёдзе. Сакрэт поспеху ў дастатковым часе для лядовых трэніровак, арганізацыі трэніровачнага працэсу і пазітыўным стаўленні да справы саміх хакеістаў, – адзначыў Дэйв Льюіс.