Домрачава і Б’ёрндален будуць трэніраваць кітайскіх біятланістаў



Дар’я Домрачава і яе муж Уле-Эйнар Бʼёрндален падпісалі кантракт з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Кітая і будуць рыхтаваць зборную гэтай краіны да зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

«Мы рады абʼявіць аб пачатку супрацоўніцтва з нацыянальнай камандай Кітая па біятлоне. Гэта маладая каманда з высокім патэнцыялам развіцця. Мы пачынаем трэніровачны працэс і гатовы з Дарʼяй падзяліцца сваім шматгадовым вопытам з кітайскімі атлетамі», – адзначыў васьміразовы алімпійскі чэмпіён з Нарвегіі.

«Мы рады скарыстаць гэты шанц і развіваць наш любімы від спорту ва ўсім свеце і ў краінах, дзе зімовыя віды спорту маюць добрыя перспектывы», – сказала чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка. Дарʼя Домрачава будзе рыхтаваць жаночую каманду, а Уле-Эйнар Бʼёрндален заняў пасаду галоўнага трэнера зборнай Кітая.

belta.by