Домрачава не вернецца ў бягучым сезоне
Беларуская федэрацыя біятлона пракаментавала інфармацыю аб магчымым удзеле Дар’і Домрачавай у чэмпіянаце свету, які адбудзецца ў Нарвегіі ў пачатку сакавіка. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка не мае такіх намераў, паведамляе БелТА.
„Трохразовая алімпійская чэмпіёнка ужо паведамляла пра тое, што не збіраецца вяртацца да актыўных выступаў у бягучым сезоне. Таму навіна ў нямецкім выданні аб падрыхтоўцы Дар’і да сусветнага форуму не больш чым самапіяр”, – адзначылі ў БФБ.
