Домрачава выйграла спрынт на заключным этапе Кубка свету па біятлоне ў Цюмені
Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла першае месца ў спрынце на заключным этапе Кубка свету ў Цюмені (Расея).
Дыстанцыю 7,5 км яна пераадолела за 21 хвіліну 42,8 секунды без штрафных кругоў. У тройцы лепшых таксама фінка Кайса Мякярайнен (+1,2; без промахаў) і нарвежка Тырыл Экхаф (+33,3; 1+0).
Ірына Крыўко паказала 27-мы вынік (+1.36,0; без промахаў), Дынара Алімбекава — 32-гі (+1.46,0; без промахаў), Надзея Скардзіна — 47-мы (+2.13,7; 0+2), Надзея Пісарава — 65-ты (+3.24,0; 0+3). На старт выйшла 76 біятланістак.
Напярэдадні ў мужчынскім спрынце на 10 км Сяргей Бачарнікаў заняў 30-е месца, Максім Варабей — 36-е, Антон Смольскі — 41-е, Раман Ялётнаў — 64-е сярод 84 удзельнікаў.
24 сакавіка адбудуцца гонкі пераследу, 25-га — гонкі з масавым стартам.
У агульным заліку КС Домрачава па-ранейшаму займае трэцяе месца.