Домрачава здабыла Вялікі крышталёвы глобус
Па выніках апошняга ў сезоне біятлоннага мас-старту ў расейскім Ханты-Мансійску Дар’я Домрачава заваявала галоўны прыз страляючых лыжнікаў — Вялікі крышталёвы глобус. Хоць на фініш беларуска прыйшла чацвёртай, але яна на дзевяць пазіцый апярэдзіла сваю галоўную суперніцу — фінку Кайсу Макарайнэн.
Такім чынам, у калекцыі трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай з’явілася вяршыня, якая дагэтуль біятланістцы ніяк не скаралася — Вялікі крышталёвы глобус.
Беларускае Радыё Рацыя
